Слова маюць экспанаты

У фондах Літаратурнага музея пісьменнікаў Гомельшчыны захоўваецца віншавальная паштоўка народнаму пісьменніку Беларусі Івану Якаўлевічу Навуменку ад супрацоўнікаў Літаратурнага музея М. Багдановіча, што ў Мінску. Вершаванымі радкамі па матывах твораў Максіма Багдановіча яны шчыра віншуюць знакамітага пісьменніка з юбілеем.

Іван Якаўлевіч Навуменка а крамя літаратурнай дзейнасці займаўся навуковай работай – даследаваў творчасць Максіма Багдановіча, Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча, Янкі Купалы і Якуба Коласа. У яго навуковай капілцы каля 200 навуковых работ, у тым ліку 10 манаграфій, адна з якіх прысвечана Максіму Багдановічу. Артэфакт падараваны дачкой Івана Навуменкі Валерыяй Іванаўнай.

Поделиться:

Читайте также: