Слова маюць экспанаты

П’еса «Зацюканы апостал» упершыню была пастаўлена на падмостках Маскоўскага тэатра сатыры. Прэм’ера адбылася 9 снежня 1970 года. Рэжысёр-пастаноўшчык – Яўген Радамысленскі. Галоўныя ролі выконвалі такія вядомыя акцёры, як Зіновій Высакоўскі – бацька, Зоя Зелінская – маці, Аляксей Лявінскі – сын, Тамара Мурына – дачка. Спектакль у пастаноўцы Маскоўскага тэатра сатыры меў вялікі поспех і праіснаваў у рэпертуары тэатра больш за 15 гадоў. У архіве Мемарыяльнай залы народнага пісьменніка Беларусі Андрэя Макаёнка, што стварана ў Гомельскай абласной бібліятэцы, захоўваюцца ўнікальныя фотаздымкі спектакля, якія падаравала бібліятэцы жонка драматурга Любоў Іванаўна.

Поделиться:

Читайте также: