Слова маюць экспанаты

Трагікамедыя Андрэя Макаёнка «Трыбунал» была напісана ў 1970 годзе. Драматург неаднойчы ўспамінаў, што завяршаў п’есу ў поўнай перакананасці, што яе сцэнічны лёс будзе шчаслівым. Аднак напачатку ўзнікла шмат непаразуменняў. Паўтаралася гісторыя з «Зацюканым апосталам»: да беларускага гледача «Трыбунал» ішоў праз Маскву. Спектакль па аднайменнай п’есе ўпершыню быў пастаўлены на сцэне Маскоўскага тэатра на Малой Броннай. Галоўную ролю Цярэшкі Калабка выканаў вядомы артыст Леў Дураў. У Мемарыяльнай зале Андрэя Макаёнка захоўваецца ўнікальны фотаздымак сцэны са спектакля.

Поделиться:

Читайте также: