Слова маюць экспанаты

5 мая 1991 года Мазырскай аб’яднанай газеце «Жыццё Палесся» споўнілася 70 гадоў. Калектыў рэдакцыі газеты звярнуўся да Івана Якаўлевіча Навуменкі з запрашэннем прыняць удзел у святкаванні ўрачыстасцей, прысвечаных юбілею газеты. У 1945 годзе, пасля дэмабілізацыі, знакаміты пісьменнік працаваў карэспандэнтам Мазырскай абласной газеты «Бальшавік Палесся». Запрашэнне беражліва захоўваецца ў фондах Літаратурнага музея пісьменнікаў Гомельшчыны Гомельскай абласной бібліятэкі.

Поделиться:

Читайте также: