Слова маюць экспанаты

Імя народнага пісьменніка Беларусі Андрэя Макаёнка ўпісана ў драматургію вялікімі літарамі не толькі як аўтара шматлікіх выдатных п’ес, у якіх адлюстроўваюцца адметнасці свайго часу, яго каларытныя асобы. Ён ярка і глыбока ўвасобіў адну з вельмі характэрных і значных рыс нашай нацыянальнай ментальнасці – смехавую асаблівасць і культуру беларускага народа, якая генетычна ўзрастала і перадавалася з глыбокай старажытнасці да нашага часу. На працягу дзвух дзесяцігоддзяў мінулага стагоддзя п’есы Андрэя Макаёнка ставіліся ў  300 тэатрах Савецкага Саюза і шматлікіх вядучых тэатрах Усходняй Еўропы. Часам,  у  поўным сэнсе гэтага слова, ставіліся  з-пад пяра. 

У Мемарыяльнай зале народнага пісьменніка захоўваецца артэфакт, які ўтрымлівае звесткі аб колькасці пастановак п’ес Андрэя Ягоравіча, а таксама год прэм’еры той або іншай п’есы. Як мяркуецца, пералік складзены ў свой час жонкай драматурга Любоўю Іванаўнай Макаёнак. 

 

Поделиться:

Читайте также: