Віншавальная паштоўка

Іван Пятровіч Шамякін – адзін з самых выдаваемых і чытаемых пісьменнікаў мінулага стагоддзя. У канцы 1970-х гадоў па чытаемасці ў СССР сярод пісьменнікаў займаў пятае месца. Герой Сацыялістычнай Працы, народны пісьменнік, акадэмік НАН Беларусі, лаўрэат некалькіх прэмій, у тым ліку Дзяржаўнай прэміі СССР і дзвюх Дзяржаўных прэмій Беларусі. Гэты не поўны пералік яго ўзнагарод уражвае сваёй значнасцю. А вынікі яго творчай дзейнасці вельмі і вельмі ўнушальныя. 12 раманаў, 10 п’ес, дзясяткі апавяданняў: свет убачылі 130 кніг, агульным тыражом звыш 25 мільёнаў экзэмпляраў. Яго творы былі пераведзены болей чым на 30 моў свету, у тым ліку на кітайскую.

Так, напрыклад, яго кніга «Гандлярка і паэт. Шлюбная ноч», прысвечаная тэме мужнасці і самаадданай барацьбе беларускіх падпольшчыкаў і партызан у гады Вялікай Айчыннай вайны, была высока ацэнена карыстальнікамі КнігаГіда, а яе чытацкі рэйтынг склаў 8,80 з 10. А па выніках 1975 года аповесці «Шлюбная ноч», якая была апублікавана ў № 30–35 часопіса «Огонёк», была прысуджана гадавая прэмія. Аб гэтым сведчыць віншавальная паштоўка, якая захоўваецца ў Літаратурным музеі Гомельскай абласной бібліятэкі.

Поделиться:

Читайте также: