Слова маюць экспанаты

Іван Мележ з’яўляецца адным з тых, хто прайшоў шляхамі суровых выпрабаванняў Вялікай Айчыннай, чый душэўны вопыт насычаны асабіста ўбачаным і перажытым. Вайна застала будучага пісьменніка ў Карпатах, на самай граніцы. Ён зведаў цяжкія баі пад Нікалаевам, Растовам, акружэнне і адступленне. Улетку 1942 года Мележ атрымаў цяжкае раненне. Убачанае і перажытае стала асновай твораў, якія з высокай дакладнасцю раскрылі ўнутраны свет чалавека, паказалі яго думкі, пачуцці, ідэалы, мары, паняцці – усё тое, чым ён жыў. Вайна да апошніх дзён не адпускала пісьменніка. Ён падтрымліваў сувязі з аднапалчанамі, яго запрашалі на сустрэчы ветэранаў. Дачка пісьменніка Ларыса Іванаўна перадала ў дар Гомельскай абласной бібліятэцы паштоўку-запрашэнне на імя Івана Паўлавіча Мележа.  Савет ветэранаў  і калектыў школы № 80 г. Масквы запрашалі пісьменніка прыняць удзел у  адкрыцці музея «У імя Радзімы», прысвечанага 3-й гвардзейскай артылерыйскай Віцебскай Чырвонасцягавай, ордэнаў Суворава і Кутузава дывізіі прарыву РВГК. Запрашэнне датавана 26 красавіка 1975 года.

Поделиться:

Читайте также: