Слова маюць экспанаты
У Літаратурным музеі пісьменнікаў Гомельшчыны захоўваецца шмат цікавых дакументаў, што тычацца народнага пісьменніка Беларусі Івана Пятровіча Шамякіна. Сярод іх – пропуск у Цэнтральны батанічны сад АН БССР на імя Івана Пятровіча Шамякіна на права ўваходу на тэрыторыю батанічнага сада з мая па кастрычнік 1982 г. Артэфакт падараваны дачкой пісьменніка Алесяй Іванаўнай.