Слова маюць экспанаты
У 1970 годзе Мінск упершыню наведаў «шасцідзесятнік» Яўген Еўтушэнка. Паэт прыехаў у Беларусь не проста так, а ў сувязі з першай публікацыяй сваёй паэмы пра Амерыку «Под кожей статуи Свободы». Для Еўтушэнкі гэта стала сапраўднай падзеяй. У публікацыі паэмы дапамог Андрэй Ягоравіч Макаёнак, які быў рэдактарам часопіса «Неман». Ён жа арганізаваў пошук і сустрэчу Яўгена Аляксандравіча са сваякамі, якія пражывалі ў вёсцы Хамічы Калінкавіцкага раёна Гомельскай вобласці. Макаёнак доўга вазіў яго па Беларусі. Наведалі яны і музей-сядзібу Якуба Коласа, што ў Акінчыцах Стаўбцоўскага раёна Мінскай вобласці. Менавіта момант знаходжання ў сядзібе захаваў здымак, які захоўваецца ў Літаратурным музеі пісьменнікаў Гомельшчыны.