Віншавальная тэлеграма І. П. Мележу ад бацькоў
Лісты, тэлеграмы, паштоўкі – гэта памяць, гісторыя, хвалюючыя моманты жыцця той асобы, якой яны адрасаваны. Адным з такіх артэфактаў, якія захоўваюцца ў Літаратурным музеі Гомельскай абласной бібліятэкі, з’яўляецца віншавальная тэлеграма Івану Паўлавічу Мележу ад бацькоў. Справа ў тым, што Іван Паўлавіч у час вайны быў цяжка паранены і часта выязджаў у Крым на лячэнне. Менавіта туды і адпраўлена была тэлеграма бацькоў з віншаваннем са святам Вялікага Кастрычніка.
Тэлеграма датавана 1972 годам.