Слова маюць экспанаты

Іван Паўлавіч Мележ – беларускі празаік, драматург, публіцыст, народны пісьменнік Беларусі, лаўрэат Ленінскай прэміі за раманы «Людзі на балоце» і «Подых навальніцы», Дзяржаўнай прэміі імя Якуба Коласа за зборнік «Жыццёвыя клопаты», літаратурнай прэміі імя Якуба Коласа за раман «Людзі на балоце». Іван Мележ актыўна займаўся грамадскай дзейнасцю. Быў старшынёй Беларускага аддзялення таварыства «Беларусь – Францыя», старшынёй Беларускага камітэта абароны міру, дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР. У Літаратурным музеі пісьменнікаў Гомельшчыны захоўваецца пасведчанне за нумарам 001996, выданае 5 верасня 1966 года на імя Івана Мележа. Пасведчанне сапраўдна для бясплатнага праезду на ўсіх відах гарадскога пасажырскага транспарту.

Поделиться:

Читайте также: