Слова маюць экспанаты

Іван Мележ – беларускі народны пісьменнік, лаўрэат шматлікіх прэмій, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Звыш трыццаці гадоў ён працаваў у літаратуры. Творчую спадчыну пісьменніка складаюць раманы, апавяданні, навелы, крытычныя працы, дзённікі, п’есы. Багатая літаратурная спадчына! У 1966 годзе быў сакратаром Саюза пісьменнікаў БССР, а ў 1971–1974 гадах намеснікам праўлення гэтай арганізацыі. Іван Паўлавіч Мележ вёў актыўную грамадскую дзейнасць, неаднаразова выбіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР (1967–1976 гг.), быў старшынёй Беларускага камітэта абароны міру, членам Сусветнага савета міру. У фондзе Літаратурнага музея пісьменнікаў Гомельшчыны захоўваецца пасведчанне № 1403, выданае Рэспубліканскім Домам работнікаў мастацтва на імя Мележа Івана Паўлавіча. Пасведчанне падпісана старшынёй Савета ДРМ  Л. П. Александроўскай.

Поделиться:

Читайте также: