Слова маюць экспанаты

Народны пісьменнік Беларусі Іван Якаўлевіч Навуменка акрамя пісьменніцкай і навуковй працы актыўна займаўся грамадскай дзейнасцю. Аб гэтым сведчаць шматлікія дакументы. Напрыклад, у архіве Літаратурнага музея пісьменнікаў Гомельшчыны захоўваецца ўнікальны дакумент – ліст Навуковага савета па даследаванню праблем міру і раззбраення (г. Масква) да віцэ-прэзідэнта, акадэміка АН БССР Івана Якаўлевіча Навуменкі з запрашэннем прыняць удзел у Каардынацыйнай нарадзе навукоўцаў сацыялістычных краін, якія працуюць над праблемамі міру і раззбраення. Ліст падпісаны віцэ-прэзідэнтам АН СССР, Старшынёй Навуковага савета акадэмікам П. Н. Федасеевым.

Поделиться:

Читайте также: