Слова маюць экспанаты

Слова маюць экспанатыМногія лічылі, што ў Івана Шамякіна шчаслівы лёс. Яму і праўда шанцавала ў жыцці. Прайшоў усю вайну і нават не быў паранены. Першы ж раман («Глыбокая плынь») быў адзначаны Сталінскай прэміяй. Гэта адразу праславіла і адкрыла дарогу ў літаратурныя колы, дзе ён зрабіў сабе імя. Яго творы шырока выдаваліся і экранізаваліся. Ён хутка стаў вядомай асобай, займаў адказныя пасады.

Але хто ведае, як склалася б яго біяграфія, калі побач з ім не было б самаадданай жонкі?.. Марыя Філатаўна не толькі клапацілася пра дзяцей, займалася бытам, падзяляла ўсе радасці і нягоды мужа, але і натхняла яго пісаць, вызваляла ад руціннай работы, берагла ад выпрабавання славай і галавакружэння ад поспехаў. Іван Пятровіч і Марыя Філатаўна пражылі доўгае шчаслівае сумеснае жыццё – 58 гадоў. Па словах самаго Івана Шамякіна, аповесць  пра каханне – «Непаўторная вясна» (першая частка пенталогіі «Трывожнае шчасце») – шмат у чым аўтабіяграфічная. Адна з апошніх яго аповесцяў «Слаўся, Марыя!» прысвечана таксама жонцы.

На здымку 1949 года адлюстраваны шчаслівы момант іх сумеснага жыцця –  Марыя Філатаўна і Іван Пятровіч з дачкой Таццянай. Здымак падараваў бібліятэцы ўнук Шамякіна Аляксей Рагаўцоў.

 

Поделиться:

Читайте также: