Слова маюць экспанаты

Іван Пятровіч Шамякін вёў актыўную грамадскую дзейнасць. Ён неаднаразова выбіраўся дэпутатам у Вярхоўны Савет БССР (1963–1985). З 1971 па 1985 г. быў Старшынёй Вярхоўнага Савета БССР. Архіў пісьменніка, які захоўваецца ў Літаратурным музеі пісьменнікаў Гомельшчыны, утрымлівае цікавы экспанат – «Запрашэнне» на ўрачысты сход, прысвечаны 30-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Сход праходзіў 7 мая 1975 г. у Дварцы спорту. Запрашэнне падаравана дачкой пісьменніка Алесяй Іванаўнай.

Поделиться:

Читайте также: