Афіша на падпіску збору твораў І. П. Мележа

У Літаратурным музеі Гомельскай абласной бібліятэкі захоўваюцца шматлікія артэфакты, па якіх можна прасачыць падзеі, што адбываліся ў краіне ў мінулым стагоддзі, як жылі і чым цікавіліся людзі.

Напрыклад, афіша на падпіску збору твораў у 6 тамах народнага пісьменніка БССР Івана Паўлавіча Мележа распавядае аб тым, што творчасць яго была вельмі папулярнай. Нягледзячы на тое, што кнігі выдаваліся мільённымі тыражамі, іх ўсё роўна не хапала. Таму і была аб’яўлена падпіска для ўсіх жадаючых мець творы Мележа ў сваіх асабістых бібліятэках. Аб чым і сведчыць гэта афіша.

Поделиться:

Читайте также: