Слова маюць экспанаты

Іван Навуменка належыць да гэтак званага старэйшага пісьменніцкага пакалення франтавікоў.

Яго імя шырока вядома ў рэспубліцы і за яе межамі. Іван Якаўлевіч Навуменка з’яўляецца аўтарам дванаццаці зборнікаў аповесцей і апавяданняў, шасці раманаў і шматлікіх навуковых прац па актуальных праблемах станаўлення і развіцця беларускай літаратуры.

Многія творы Івана Якаўлевіча перакладзены на рускую, літоўскую, латышскую, французскую і іншыя мовы.

Іван Навуменка – яркі, самабытны талент, чалавек з багатай біяграфіяй, якая ўвабрала ў сябе ўсё, чым жыла краіна ў час калектывізацыі, у гады першых пяцігодак і ў ваенныя і пасляваенныя гады.

У архіве Літаратурнага музея пісьменнікаў Гомельшчыны захоўваецца «Запрашэнне» на гарадскі літаратурны вечар, прысвечаны 40-годдзю сацыялістычнай рэвалюцыі ў Балгарыі. Вечар праходзіў у рамках дзён Балгарскай літаратуры ў СССР. Гэты артэфакт сведчыць аб актыўнай грамадскай дзейнасці пісьменніка.

Поделиться:

Читайте также: