Слова маюць экспанаты

Святло асобы народнага пісьменніка БССР Івана Мележа засталося не толькі на старонках ягоных кніг. Іван Паўлавіч назаўжды застаўся ў памяці кожнага беларуса як асоба надзвычай светлай і прыгожай душы. Аб гэтым сведчаць лісты, якія захаваліся ў асабістых архівах родных і блізкіх, сяброў пісьменніка, музеях.

У Літаратурным музеі пісьменнікаў Гомельшчыны Гомельскай абласной бібліятэкі ёсць ліст стрыечнага брата Івана Паўлавіча Ільі Дзмітрыевіча Мележа да журналісткі Тамары Віктараўны Кручэнка. Ілья Дзмітрыевіч распавядае аб сваіх сустрэчах з пісьменнікам, аб тым, што Мележ, працягваючы працу над «Палескай хронікай», марыў рассказаць аб сваіх аднагодках-палешуках, якія прымалі ўдзел у мінулай страшнай вайне. На вялікі жаль марам не наканавана было збыцца.

Поделиться:

Читайте также: