Слова маюць экспанаты

Іван Пятровіч Шамякін – Герой Сацыялістычнай працы, акадэмік Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі, народны пісьменнік, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР і дзвюх Дзяржаўных прэмій БССР – гэта толькі асноўныя, калі можна так сказаць, рэгаліі Івана Пятровіча. Ён даўно ганараваны і ганараваны заслужана, бо з’яўляецца народным не толькі па званні, а па прызнанні, па вядомасці, якую набыў, дзякуючы сваім яркім выдатным творам. Гомельшчына памятае свайго слыннага земляка. У Літаратурным музеі пісьменнікаў Гомельшчыны захоўваецца шмат цікавых матэрыялаў. Напрыклад, віншавальная паштоўка з нагоды прысваення Івану Пятровічу Шамякіну высокага звання народнага пісьменніка Беларусі ад беларускага мовазнаўца Міхася Клышкі. 1972 год.

Поделиться:

Читайте также: