Слова маюць экспанаты

У архіве Літаратурнага музея пісьменнікаў Гомельшчыны захоўваецца чарнавы варыянт ліста Івана Пятровіча Шамякіна да старшыні Дзяржаўнага камітэта БССР па справах выдавецтва, паліграфіі і кніжнага гандлю тав. Дзяльца М. І. У пісьме Іван Пятровіч піша, што выхад яго гістарычнага рамана «Петраград–Брэст» у выдавецтве «Мастацкая літаратура» малаверагодны ў 1982 годзе з-за адсутнасці перакладу на рускую мову. У сувязі з гэтым ён прапануе перанесці раман «Петраград–Брэст» на наступны год. А ў 1982 годзе перавыдаць раман «Вазьму твой боль», які атрымаў шырокі водгук сярод чытачоў. Твор быў экранізаваны. Многія мараць набыць яго. Але ў кнігарнях у продажы рамана няма.

Поделиться:

Читайте также: