Віншаванне
Андрэй Ягоравіч Макаёнак – гэта цэлая эпоха ў беларускай драматургii. Яго п’есы – сапраўдная айчынная класiка, наша бясспрэчнае багацце. На працягу двух дзясяткаў гадоў п’есы драматурга ставiлi трыста тэатраў Савецкага Саюза i амаль усе вядучыя тэатры краiн Усходняй Еўропы. Трэба адзначыць, што Андрэй Макаёнак выдатна спалучаў пісьменніцкую працу з рэдактарскай: чатыры гады загадваў аддзелам прозы ў часопісе «Вожык». У 1977 годзе драматургу было прысвоена званне народнага пісьменніка БССР. Шмат віншаванняў з гэтай нагоды атрымаў наш славуты зямляк, сярод іх і віншаванне ад рэдакцыі часопіса «Вожык» 1977 года.