Слова маюць экспанаты
Даўно вядома, што віншавальныя паштоўкі былі звыклым сімвалам святаў. Да нядаўняга часу мы запасіліся імі дзясяткамі да ўсіх святаў, напярэдадні якіх яны разляталіся ва ўсе канцы нашай Радзімы. Па паштоўках, якія захаваліся да нашых дзён, можна даведацца пра падзеі, якія адбываліся ў той час, як людзі жылі, пра што думалі, чаму радаваліся і чым цікавіліся.
У архіве Літаратурнага музея пісьменнікаў Гомельшчыны захавалася віншавальная паштоўка са святам Вялікага Кастрычніка на імя Івана Пятровіча Шамякіна. Паштоўка падпісана старшынёй Беларускага камітэта аховы міру Іванам Мележам.