Пісьмо да Івана Мележа

Ёсць у беларускай літаратуры асобы, якія ва ўсе часы прыцягваюць да сябе ўвагу і даследчыкаў, і чытачоў. На іх творах вучацца пачынаючыя літаратары, іх жыццё служыць матэрыялам для мастацкіх твораў і навуковых прац.

Такой асобай з’яўляецца Іван Паўлавіч Мележ. Больш 30 гадоў ён працаваў на літаратурнай ніве. Яго творчую спадчыну складаюць навелы, апавяданні, дзённікі, п’есы і раманы. Творы Івана Паўлавіча перакладаліся на розныя мовы народаў краін былога Савецкага Саюза і народаў свету. Аб гэтым сведчыць пісьмо галоўнага рэдактара часопіса «Советская литература» Савы Дангулава, якое захоўваецца ў архіве Літаратурнага музея Гомельскай абласной бібліятэкі. У ім гаворыцца аб тым, што ў 10 нумары часопіса надрукаваны главы з рамана «Подых навальніцы» на англійскай мове. (Штомесячны часопіс «Советская литература» выходзіў у Маскве на англійскай, французскай, нямецкай, іспанскай, польскай, чэшскай і славацкай мовах. Яго асноўнай мэтай было знаёмства замежных чытачоў з новымі творамі многанацыянальнай савецкай літаратуры). Пісьмо датавана 6 снежня 1972 г.

Поделиться:

Читайте также: