Слова маюць экспанаты

Чарнавы варыянт адказаў народнага пісьменніка БССР Івана Якаўлевіча Навуменкі на пытанні анкеты аддзела крытыкі газеты «ЛіМ» захоўваецца ў архіве Літаратурнага музея пісьменнікаў Гомельшчыны. Іван Навуменка распавядае пра цяжкасці публікавання сваіх твораў, а таксама аб тым, што амаль нічога не напісаў пра першыя пасляваенныя гады, хаця і ведае іх няблага: працаваў карэспандэнтам рэспубліканскай і абласной газет, шмат ездзіў па калгасах і саўгасах, розных раёнах краіны. Пісьменнік адзначае – цяжкі быў час. Краіна адбудоўвалася пасля страшэннай, спусташальнай вайны. Ён часта прыязджаў у Мінск (вучыўся завочна ў БДУ) і бачыў, як горад літаральна расце на вачах. Пісьменнік падкрэслівае, што ўвогуле за лічаныя гады краіна ўступіла ў нармальны рытм жыцця.

Рэдкі дакумент падараваў музею сын Івана Навуменкі – Павел Іванавіч.

Поделиться:

Читайте также: