Слова маюць экспанаты

У мінулым стагоддзі са статыстыкай пастановак у СССР быў поўны парадак. Рэгулярна выходзіў у Маскве часопіс «Тэатр», які штогод публікаваў спісы прэм’ер. У некаторыя гады імя Андрэя Макаёнка знаходзілася ў самым пачатку спісу. Не было ніводнага тэатра, дзе не ішлі б яго п’есы. Крытыкі пісалі: «Новая камедыя Макаёнка — радасць зносін з найцікавым светам, які называецца тэатрам Андрэя Макаёнка». Яго сябар пісьменнік Іван Шамякін, які і сам песціўся драматургіяй пад яго уплывам, заяўляў: «У асобе Макаёнка беларуская драматургія здабыла годнага прадаўжальніка традыцый Я. Купалы і К. Крапівы». Яго п’есы ставілі каля трохсот тэатраў былога Савецкага Саюза і амаль 200 тэатраў Усходняй Еўропы. П’еса «Зацюканы апостал» упершыню была пастаўлена на сцэне Маскоўскага тэатра сатыры, праіснавала там 15 гадоў і за гэты час прайшло звыш 600 спектакляў. Ставілі п’есу і самадзейныя тэатры, аб чым сведчаць захаваўшыяся шматлікія афішы і праграмы спектакляў. Напрыклад, у 1972 г. спектакль «Зацюканы апостал» быў пастаўлены ў Астраханскім дзяржаўным медыцынскім інстытуце імя А. В. Луначарскага. У Літаратурным музеі пісьменнікаў Гомельшчыны захоўваецца праграмка спектакля, удзельнікі якога падаравалі аўтару праграмку з дароўным надпісам: «Дорогому Андрею Егоровичу Макаёнку от участников спектакля и первых зрителей премьеры. 10/IV-72. Астрахань. Мединститут».

 

Поделиться:

Читайте также: