Слова маюць экспанаты

У 1992 г. уся грамадскасць нашай краіны адзначала 110-годдзе з дня нараджэння беларускага пісьменніка, драматурга, паэта і перакладчыка, грамадскага дзеяча, аднаго з заснавальнікаў новай беларускай літаратуры народнага паэта БССР Якуба Коласа. 30 кастрычніка 1992 г. у канцэртнай зале Беларускай дзяржаўнай філармоніі адбыўся вечар, прысвечаны знакмітаму пісьменніку. У святочным вечары прымалі ўдзел народныя артысты Беларусі М. Захарэвіч, Л. Давідовіч, заслужаныя артысты Беларусі Г. Маляўскі, М. Жылюк, В. Скарабагатаў, дзяржаўны акадэмічны народны хор Беларусі імя Г. Цітовіча і інш. Сярод гасцей быў і наш зямляк, народны пісьменнік Беларусі Іван Якаўлевіч Навуменка. Аб чым сведчыць запрашальны білет на вечарыну, які захоўваецца ў Літаратурным музеі пісьменнікаў Гомельшчыны. Білет падараваў бібліятэцы сын пісьменніка Павел Іванавіч Навуменка.

Поделиться:

Читайте также: