Слова маюць экспанаты

Старыя фотаздымкі, лісты, паштоўкі захоўваюць дзівоснае пачуцце сапраўднай чалавечай годнасці і прыгажосці. Усё сціраецца часам, але застаецца памяць, як маленькая скрыначка з велізарным багаццем радасцяў і нягод, памяць, якая непадзельная з чалавекам, якая пераадольвае час і свеціць сонцам. Таму так замірае сэрца ад немудрагелістых радкоў…

Сведка таму – віншавальная паштоўка, што захоўваецца ў Літаратурным музеі пісьменнікаў Гомельшчыны Гомельскай абласной бібліятэкі. Яна адрасавана народнаму пісьменніку БССР Івану Пятровічу Шамякіну. У ёй галоўны рэдактар часопіса «Полымя» Кавалёў Павел Нічыпаравіч віншуе з прысваеннем Івану Пятровічу ганаровага звання народнага пісьменніка БССР, жадае яму моцнага здароўя і новых творчых поспехаў.

 

Поделиться:

Читайте также: