Слова маюць экспанаты

П’есы Андрэя Ягоравіча Макаёнка ставілі каля 300 тэатраў былых краін Савецкага Саюза. Не абыходзілі іх ўвагай і Маскоўскія тэатры. Напрыклад, п’еса «Лявоніха на арбіце» ставілася ў Цэнтральным тэатры Савецкай Арміі, што у Маскве. Галоўную ролю – Лявона – выконваў у спектаклі народны артыст РСФСР Пётр Вішнякоў. Фота са спектакля было падаравана Літаратурнаму музею пісьменнікаў Гомельшчыны Любоўю Іванаўнай Макаёнак. Датавана 1962 годам.

Поделиться:

Читайте также: