Слова маюць экспанаты

Імя празаіка, даследчыка ў галіне літаратуразнаўства, грамадскага дзеяча народнага пісьменніка Беларусі Івана Якаўлевіча Навуменкі ўсім добра вядомае. Не адно пакаленне нашай краіны выхавана на яго творах. Зроблены іх пераклады на рускую, балгарскую, латышскую, нямецкую, польскую і іншыя мовы свету. У Гомельскай абласной бібліятэцы беражліва захоўваюць памяць пра славутага земляка. Тут створана музейная экспазіцыя, прысвечаная Івану Навуменку, у якой захоўваецца шмат цікавых артэфактаў. Напрыклад, віншавальная тэлеграма ад галоўнай рэдакцыі выдавецтва «Беларуская энцыклапедыя» з нагоды 70-гадовага юбілею Івана Якаўлевіча і надання яму ганаровага звання народнага пісьменніка Беларусі. 1995 год. 

Поделиться:

Читайте также: