Слова маюць экспанаты
Сярод айчынных драматургаў, якія раскрылі сацыяльнае вызначэнне камедыі, па праву можна назваць таленавітага беларускага драматурга Андрэя Ягоравіча Макаёнка. Усё сваё свядомае жыццё Андрэй Макаёнак самааддана любіў тэатр, якому служыў у поўную сілу свайго яркага драматургічнага таленту. Яго п’есы заўсёды выклікалі павышаную цікавасць тэатральных калектываў і гледачоў. Іх ставілі каля 300 тэатраў былога Савецкага Саюза і звыш 200 тэатраў краін Усходняй Еўропы. Так, напрыклад, п’еса «Лявоніха на арбіце» была пастаўлена 622 разы, «Трыбунал» – 400 разоў. Аб гэтым сведчыць дакумент, які захоўваецца ў архіве Мемарыяльнай залы народнага пісьменніка Беларусі Андрэя Ягоравіча Макаёнка.