У Міжнародны дзень роднай мовы

20 і 21 лютага ў бібліятэцы адзначалі Міжнародны дзень роднай мовы. Супрацоўнікі аддзела абслугоўвання навучэнцаў 6–9 класаў прапанавалі вучням з СШ № 24 і СШ № 11 літаратурнае падарожжа, у якім яны пашырылі свой слоўнікавы запас, даведаліся пра нешта новае і ўспомнілі даўно атрыманыя веды па беларускай мове.

Прыхільнікам роднай мовы прыйшлося «папрацаваць» з неалагізмамі, даведацца шмат цікавага пра архаізмы, растлумачыць і параўнаць фразеалагізмы, зрабіць  пераклад з беларускай мовы на рускую і уставіць у словах прапушчаныя літары.

У канцы мерапрыемства вучні  ўзгадалі свае любімыя беларускія творы і ўзялі дадому літаратуру на роднай мове.

Поделиться:

Читайте также: