У Міжнародны дзень роднай мовы

21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Мілагучная, мяккая, цудоўная беларуская мова бярэ свой пачатак з даўніх часоў і, нягледзячы ні на што, працягвае жыць і гучаць.

Літаратурная гасцёўня, прысвечаная роднай мове, адбылася ў дзіцячым садзе № 161 г. Гомяля, з якім аддзел абслугоўвання вучняў 1–5 класаў абласной бібліятэкі супрацоўнічае ўжо ні першы год. Маленькім выхаванцам садзіка бібліятэкары прапанавалі выставу кніг беларусскіх пісьменнікаў «Гучы, родная мова». Загадчык аддзела Наталля Нікіціна прадставіла бацькам і іх дзеткам кнігі класікаў беларускай літаратуры, а таксама кнігі гомельскіх аўтараў для дзяцей, якія пішуць свае творы на роднай беларускай мове.

Ганаровым госцем мерапрыемства быў член Саюза пісьменнікаў Беларусі Міхась Болсун, які паведаміў пра гісторыю роднай мовы, прачытаў некалькі сваіх вершаў, адказаў на пытанні маленькіх выхаванцаў. Хлопчыкі і дзяўчынкі таксама гатаваліся да сустрэчы – вучылі вершы паэта, якія цудоўна прадекламавалі на літаратурнай сустрэчы.

Напрыканцы сустрэчы выхаванцы садка знаёміліся з кнігамі, задавалі пытанні Міхасю Болсуну і выказалі намер стаць чытачамі абласной бібліятэкі.

Падарункам для дзіцячага аддзела стала кніга «Роднае, блізкае», якую падпісаў для маленькіх чытачоў яе аўтар – Міхась Болсун.

Поделиться:

Читайте также: