Маршрутамі памяці: Героі Вялікай Перамогі

Май

3 мая нарадзіўся  Асмыковіч Мікалай Захаравіч (3.05.1916, в. Чырвоная Слабада Акцябрскага раёна – 14.12.1976). Поўны кавалер ордэна Славы. Удзельнік вызвалення  г. Светлагорска. Узнагароджаны ордэнам  Чырвонай Зоркі, медалямі.

8 мая нарадзіўся Кавалёў Рыгор Сямёнавіч (8.05.1902, в. Вялікая Крушынаўка Рагачоўскага раёна – 18.08.1944). Герой Савецкага Саюза (1945). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Узнагароджаны ордэнам Леніна. Яго імем названа вуліца ў Рагачове і на Алеі Герояў устаноўлены памятны знак. На будынку Вялікакрушынаўскай школы Рагачоўскага раёна ўстаноўлена мемарыяльная дошка.

9 мая нарадзіўся Філімонаў Аляксандр Андрэевіч (9.05.1918, в. Кучын Кармянскага раёна – 30.12.2007). Беларускі гісторык. Герой Савецкага Саюза (1945). Доктар гістарычных навук (1969). Прафесар (1970). Ганаровы грамадзянін г.п. Карма. Вызначыўся ў баях на тэрыторыі Германіі. Прымаў удзел у вызваленні Прагі. Узнагароджаны медалём «Залатая Зорка», ордэнам Леніна, ордэнам Айчыннай вайны 1 ступені, ордэнам Айчыннай вайны 2 ступені, ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга, ордэнам Чырвонай Зоркі, медалямі. Яго партрэт устаноўлены на Алеі Славы, якая адкрылася ў Карме 9.05.2009 г.

10 мая нарадзіўся Вятошкін Віктар Дзмітрыевіч  (10.05.1925, в. Новая Мільча (цяпер у межах Гомеля – 27.06.2015). Поўны кавалер ордэна Славы. Ганаровы грамадзянін г. Гомеля (2002) і Гомельскай вобласці (2008). У 2017 годзе на будынку фабрыкі «Палесдрук» у памяць аб ім усталявана мемарыяльная дошка.

15 мая нарадзіўся Мураўёў Міхаіл Васільевіч (15.05.1919, в. Нараўчызна Мазырскага раёна – 19.05.1981). Герой Савецкага Саюза (1944). Узнагароджаны ордэнамі Леніна, Чырвонага Сцяга, Аляксандра Неў скага, Айчыннай вайны 2 ступені, двума ордэнамі Чырвонай Зоркі. Яго імем названа вуліца ў в. Козенкі Мазырскага раёна.

16 мая нарадзіўся Пацееў Мікалай Паўлавіч (16.05.1919, г. Рагачоў – 27.09.1972). Герой Савецкага Саюза (1945). У Рагачове на Алеі Герояў яму ўстаноўлены памятны знак. Узнагароджаны ордэнамі Леніна, Чырвонага Сцяга, Залатая Зорка, медалямі.

19 мая нарадзіўся Круглікаў Мікіта Конанавіч (19.05.1914, в. Залессе Чачэрскага раёна – 8.12.1943). Герой Савецкага Саюза (1944). Загінуў у баі за в. Медзялёўка Жытомірскай вобласці. Яго імем названы завулак у Чачэрску, імя занесена на мемарыяльную пліту помніка ў в. Крутое Чачэрскага раёна.

19 мая нарадзіўся Шалушкоў Рыгор Іванавіч (19.05.1899, в. Бронская Рудня Рагачоўскага раёна – 30.05.1943). Адзін з арганізатараў і кіраўнікоў патрыятычнага падполля і партызанскага руху на Жытоміршчыне (Украіна). Герой Савецкага Саюза (1965). У Рагачове на Алеі Герояў яму ўстаноўлены памятны знак, у Жытоміры помнік і памятны знак, у Каростышаве Жытомірскай вобласці – бюст, у Бярдзічаве і г.п. Ямільчына – мемарыяльныя дошкі. Яго імем названы вуліцы ў Бярдзічаве, Жытоміры і Каростышаве. У 1986 г. выпушчаны маркірованы паштовы канверт з партрэтам Р.І. Шалушкова.