|
|
12 снежня нарадзіўся Корзун Андрэй Рыгоравіч (12.12.1911, в. Дуброва Нараўлянскага раёна – 5.11.1943). Герой Савецкага Саюза (1944). Загінуў у Ленінградзе (цяпер Санкт-Пецярбург), дзе і пахаваны на Паўднёвых воінскіх могілках. Яго імем названа вуліца ў Нароўлі і адна з вуліц Кіраўскага раёна Санкт-Пецярбурга (1964). У в. Акопы Нараўлянскага раёна ўстаноўлены бюст. У Лясным парку (Санкт-Пецярбург) устаноўлена памятная дошка. |
|
15 снежня нарадзіўся Галавачоў Павел Якаўлевіч (15.12.1917, в. Кашалёў Буда-Кашалёўскага раёна – 2.07.1972). Генерал-маёр авіяцыі. Двойчы Герой Савецкага Саюза (1943, 1945). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Здзейсніў 457 баявых вылетаў, правёў 125 паветраных баёў. Узнагароджаны двума ордэнамі Леніна і медалямі “Залатая Зорка”, 6 ордэнамі Чырвонага Сцяга, ордэнам Айчыннай вайны 1-й ступені, двума ордэнамі Чырвонай Зоркі, медалямі. Яго імя прысвоена прафесійна-тэхнічнаму вучылішчу ў Гомелі, дзе на будынку ўстаноўлена мемарыяльная дошка, і сельгаспрадпрыемству ў Буда-Кашалёўскім раёне. У Буда-Кашалёве і Гомелі яго імем названы вуліцы і ўстаноўлены бюсты. Ганаровы грамадзянін г. Буда-Кашалёва. |
|
|
|
15 снежня нарадзіўся Дзюбко Анатоль Фёдаравіч (15.12.1923, в. Горваль Рэчыцкага раёна – 24.09.2009). Герой Савецкага Саюза (1945). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Узнагароджаны ордэнам Леніна, ордэнам Чырвонага Сцяга, ордэнамі Айчыннай вайны 1 і 2 ступеняў, двума ордэнамі Чырвонай Зоркі і інш. ордэнамі і медалямі. 9 мая 2005 г. удзельнічаў у юбілейным Парадзе ветэранаў у Маскве на Чырвонай Плошчы. |
|
20 снежня нарадзіўся Кавалёў Мікіта Рыгоравіч (20.12.1909, в. Майскае Жлобінскага раёна – 10.05.1978). Герой Савецкага Саюза (1944). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Узнагароджаны медалём «Залатая Зорка», ордэнам Леніна, двума ордэнамі Чырвонага Сцяга, ордэнам Чырвонай Зоркі, медалямі. Жыў у Мінску. У 2009 г. Белпошта выпусціла мастацкі канверт, прысвечаны М.Р. Кавалёву. |
|
|
|
23 снежня нарадзіўся Халяўка Мікалай Аляксеевіч (23.12.1916, в. Івакі Добрушскага раёна – 21.03.1998). Герой Савецкага Саюза (1945). |
|
23 снежня нарадзіўся Пілютаў Пётр Андрэевіч (23.12.1906, в. Лучын Рагачоўскага раёна – 24.03.1960). Герой Савецкага Саюза (1943). Удзельнік выратавання чалюскінцаў у 1934 г., баёў каля в. Хасан у 1938 г., савецка-фінляндскай вайны 1939 – 1940 гг, Вялікай Айчыннай вайны, абароны Ленінграда (цяпер Санкт-Пецярбург). Зрабіў 400 баявых вылетаў, правёў больш за 70 паветраных баёў. Удзельнік Парада Перамогі 24 чэрвеня 1945 г. Яго імем названа вуліца ў Санкт-Пецярбургу і ўстаноўлена мемарыяльная дошка, 7 мая 1977 г. у школе № 242 адкрыты музей П.А. Пілютава і яго баявых сяброў, а на будынку школы ўсталявана мемарыяльная дошка. У Рагачове на Алеі Герояў у Піянерскім парку яму ўстаноўлены памятны знак і яго імем названа адна з вуліц. Узнагароджаны медалём “Залатая Зорка”, 4 ордэнамі Леніна, 4 ордэнамі Чырвонага Сцяга, 2 ордэнамі Чырвонай Зоркі, ордэнамі Айчыннай вайны 1-й і 2-й ступеняў, Залатым Крыжом за заслугі перад Брытанскай імперыяй і інш. |
|
|
|
28 снежня нарадзіўся Мажэйка Павел Віктаравіч (28.12.1911, в. Сапажкі Кармянскага раёна – 19.01.1987). Герой Савецкага Саюза (1945). Зрабіў 112 баявых вылетаў. Пасля выхаду ў адстаўку жыў у Добрушы. Узнагароджаны медалём “Залатая Зорка”, ордэнам Леніна, 2 ордэнамі Чырвонага Сцяга, ордэнам Чырвонай Зоркі, ордэнам Аляксандра Неўскага, ордэнам Айчыннай вайны 1-й ступені, медалямі. Яго імем названа вуліца на радзіме – ў в. Сапажкі. На вуліцы Гагарына д. № 55 у Гомелі ўстаноўлена мемарыяльная дошка. |
|
31 снежня нарадзіўся Мухін Васіль Піліпавіч (31.12.1917. в. Кунтараўка Веткаўскага раёна – 17.07.1984). Лётчык. Герой Савецкага Саюза (1945). Ганаровы грамадзянін г. Бельцы (Малдова). Зрабіў 340 баявых вылетаў, правёў больш за 80 паветраных баёў, збіў 20 варожых самалётаў. Удзельнік парада Перамогі 24 чэрвеня 1945 г. у Маскве на Чырвонай плошчы ў складзе зводнага палка 2-га Украінскага фронту. Узнагароджаны ордэнам Леніна і медалём “Залатая Зорка”, 4 ордэнамі Чырвонага Сцяга, ордэнамі Айчыннай вайны 1-й ступені, ордэнам Чырвонай Зоркі, медалямі. У Гомелі на прахадной “ААТ “Завод вымяральных прыбораў”, дзе ён працаваў, і на будынку ДАСААФ, дзе ён займаўся ў аэраклубе, усталяваны мемарыяльныя дошкі. |
|
|
|
31 снежня нарадзіўся Панамароў Сяргей Аляксеевіч (31.12.1908, в. Мікалаеўка Буда-Кашалёўскага раёна – 17.10.1968). Герой Савецкага Саюза (1945). Вызначыўся ў баях у час прарыву абароны ворага каля г. Кутна, на р. Піліца (Польшча). Узнагароджаны медалём “Залатая Зорка”, ордэнам Леніна, ордэнамі Айчыннай вайны 1 і 2 ступеняў, ордэнам Чырвонай Зоркі, медалямі. |
|