Маршрутамі памяці: Героі Вялікай Перамогі

Чэрвень

У чэрвені нарадзіўся Віхнін Залман Давыдавіч (чэрвень, 1909, в. Шчадрын Жлобінскага раёна – 27.09.1943). Герой Савецкага Саюза (16.10.1943). Загінуў у баі пры фарсіраванні Дняпра і вызвалення вёсак Новая Ёлча і Бярозкі Брагінскага раёна. Пахаваны ў брацкай магіле ў Чарнігаве. Яго імем названа вуліца на радзіме – у в. Шчадрын. На Алеі Герояў у Жлобіне яму ўсталяваны памятны знак, у Бабруйску – стэла.

2 чэрвеня нарадзіўся Макаранка Іван Раманавіч (2.06.1907, в. Гута Веткаўскага раёна – 16.05.1971). Поўны кавалер ордэна Славы. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Вызначыўся пры вызваленні Украіны, Беларусі, у баях на тэрыторыі Германіі. Узнагароджаны ордэнамі Чырвонай Зоркі, Славы I, II і III ступеняў, медалямі.

6 чэрвеня нарадзіўся Странакоў Пракоп Авяр’янавіч (6.06.1917, в. Грачухі Жлобінскага раёна – 12.10.1961). Герой Савецкага Саюза (1943). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Вызначыўся пры фарсіраванні Дняпра. Узнагароджаны ордэнам Леніна і медалём «Залатая Зорка», двума ордэнамі Чырвонага Сцяга, ордэнам Аляксандра Неўскага, двума ордэнамі Чырвонай Зоркі, медалямі. Яго імем названа вуліца ў в. Рэкта Жлобінскага раёна, у Жлобіне на Алеі Герояў устаноўлены памятны знак.

15 чэрвеня нарадзіўся Варанчук Андрэй Якаўлевіч (15.06.1915, в. Горваль Рэчыцкага раёна – 21.01.2007). Герой Савецкага Саюза (1943). Удзельнік баёў за Днепр і вызваленне Лоеўскага раёна. Узнагароджаны ордэнам Леніна і медалём «Залатая Зорка», ордэнам Айчыннай вайны I ступені, двума ордэнамі Чырвонай Зоркі, медалямі.

17 чэрвеня нарадзіўся Белы Андрэй Анісімавіч (17.06.1922, в. Навінкі Калінкавіцкага раёна – 17.11.2011). Герой Савецкага Саюза (1943). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Вызначыўся падчас фарсіравання Дняпра каля Лоева. Узнагароджаны ордэнам Леніна і медалём «Залатая Зорка», двума ордэнамі Айчыннай вайны I ступені, медалямі.

22 чэрвеня нарадзіўся Скрыганаў Вікенцій Васільевіч (22.06.1903, в. Надзейкавічы Рагачоўскага раёна – 26.01.1945). Герой Савецкага Саюза. Генерал-маёр (1944). Удзельнік Грамадзянскай і Вялікай Айчыннай войнаў. Пахаваны ў Львове. Узнагароджаны медалём «Залатая Зорка», ордэнам Леніна, двума ордэнамі Чырвонага Сцяга, ордэнам Суворава II ступені, ордэнам Айчыннай вайны I ступені, двума ордэнамі Чырвонай Зоркі і інш. Яго імем названы вуліцы ў Мінску і на яго радзіме. У Рагачове на Алеі Герояў яму ўстаноўлены памятны знак.

30 чэрвеня нарадзіўся Талкачоў Міхаіл Фёдаравіч (30.06.1922, в. Дубраўка Добрушскага раёна – 10.11.1998). Герой Савецкага Саюза (1945). Удзельнік штурму рэйхстагу, парада Перамогі ў Маскве 24.06.1945 г. Узнагароджаны ордэнам Леніна і медалём «Залатая Зорка», ордэнамі Аляксандра Неўскага, Айчыннай вайны I і II ступеняў, двума ордэнамі Чырвонай Зоркі, медалямі.