Маршрутамі памяці: Героі Вялікай Перамогі

Ліпень

8 ліпеня нарадзіўся Несцяровіч Павел Уладзіміравіч (8.07.1913, в. Енцы Кармянскага раёна – 7.09.1974). Герой Савецкага Саюза (1943). Удзельнік Курскай бітвы, вызвалення Рэчыцы, Асіповічаў, Бабруйска, Баранавічаў, Польшчы. Яго імем названа вуліца на радзіме, у вёсцы Енцы. Узнагароджаны медалём «Залатая Зорка», ордэнам Леніна, ордэнам Чырвонай Зоркі, медалямі.

11 ліпеня нарадзіўся Сінчукоў Пётр Сідаравіч  (11.07.1920, г. Гомель – 10.10.1987). Герой Савецкага Саюза (1945). У гады Вялікай Айчыннай вайны камандзір звяна штурмавога авіяпалка, здзейсніў больш за 160 баявых вылетаў. Узнагароджаны ордэнам Леніна, трыма ордэнамі Чырвонага Сцяга, ордэнам Аляксандра Неўскага, двума ордэнамі Айчыннай вайны 1 ступені. У Гомелі на будынку школы № 16, дзе ён вучыўся, устаноўлена мемарыяльная дошка (6.11.2008), на Алеі Герояў – стэла.

12 ліпеня нарадзіўся Бухонка Пётр Мікалаевіч (12.07.1906, г. Добруш – 5.02.1944). Герой Савецкага Саюза (1944). Яго імем названа вуліца ў Добрушы. На будынку фабрыкі «Герой працы», дзе ён працаваў, устаноўлена мемарыяльная дошка, імя навечна занесена ў спіс рабочых.

19 ліпеня нарадзіўся Краўцоў Альгерд Ціханавіч (19.07.1912, в. Забалоцце Буда-Кашалёўскага раёна – 12.12.1993). Герой Савецкага Саюза (1945). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Узнагароджаны двума ордэнамі Леніна і медалём «Залатая Зорка», двума ордэнамі Чырвонага Сцяга, ордэнам Кутузава III ступені, двума ордэнамі Айчыннай вайны I ступені, ордэнам Айчыннай вайны II ступені, двума ордэнамі Чырвонай Зоркі, медалём «За баявыя заслугі». Ганаровы грамадзянін г. Чарнаўцы (Украіна).

19 ліпеня нарадзіўся Уласенка Ілья Архіпавіч (19.07.1902, г. Добруш – 11.05.1963). Ваенны дзеяч. Герой Савецкага Саюза (1943). Генерал-маёр (1954). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Узнагароджаны двума ордэнамі Леніна і медалём «Залатая Зорка», трыма ордэнамі Чырвонага Сцяга, ордэнам Кутузава II ступені, ордэнам Багдана Хмяльніцкага II ступені, ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга, двума ордэнамі Чырвонай Зоркі, медалём «За баявыя заслугі». У Кіеве на доме, дзе ён жыў, усталявана мемарыяльная дошка. Яго імем названа вуліца ў Добрушы і на мемарыяле землякам устаноўлена стэла з імем І.А. Уласенкі.

23 ліпеня нарадзіўся Бірбраер Яўген Абрамавіч (23.07.1912, г. Гомель – 6.10.1943). Герой Савецкага Саюза (1943). Загінуў у баі. Узнагароджаны ордэнам Леніна і медалём «Залатая Зорка».

24 ліпеня нарадзіўся Бярнацкі Дзмітрый Васільевіч (па іншых крыніцах Бернадский; 24.07.1912, г.п. Стрэшын Жлобінскага раёна – 23.01.1945). Герой Савецкага Саюза (1945). У Жлобіне на Алеі Герояў яму ўстаноўлены памятны знак.

27 ліпеня нарадзіўся Пінчук Андрэй Міхайлавіч (27.07.1913, в. Рассвет Акцябрскага раёна – 24.12.1944). Герой Савецкага Саюза (1945). Камандзір танкавага батальёна маёр А. М. Пінчук вызначыўся ў баях на тэрыторыі Венгрыі і Румыніі. Загінуў у баі. Пахаваны ў г. Балта Адэскай вобласці. Яго імем названа вуліца на радзіме ў в. Рассвет, у Парычах, на будынку школы ўсталявана мемарыяльная дошка. Узнагароджаны ордэнам Леніна, трыма ордэнамі Чырвонага Сцяга, ордэнам Айчыннай вайны 1 ступені, медалямі.

28 ліпеня нарадзіўся Самбук Іван Елісеевіч (28.07.1919, в. Рог Петрыкаўскага раёна – 27.05.1979). Герой Савецкага Саюза (1943). Узнагароджаны ордэнам Леніна, медалём «Залатая Зорка», двума ордэнамі Чырвонай Зоркі, медалямі.