Маршрутамі памяці: Героі Вялікай Перамогі

Верасень

4 верасня нарадзіўся Кулагін Андрэй Міхайлавіч (4.09.1921, в. Старое Закружжа Веткаўскага раёна – 9.08.1980). Герой Савецкага Саюза (1944). Зрабіў больш за 760 баявых вылетаў, правёў больш за 140 паветраных баёў. Яго імем названы вуліцы ў Магілёве і в. Старое Закружжа Веткаўскага раёна. У Мінску на доме № 80 па праспекту Незалежнасці ўстаноўлена мемарыяльная дошка.
17 верасня нарадзіўся Карпенка Акім Паўлавіч (17.09.1915, г.п. Лоеў – 10.09.1974). Лётчык. Герой Савецкага Саюза. (1944). Зрабіў 308 баявых вылетаў. На Алеі герояў-землякоў у Лоеве яму ўстаноўлены помнік. Узнагароджаны ордэнамі Леніна, Айчыннай вайны I ступені, двума ордэнамі Чырвонай Зоркі, двума ордэнамі Чырвонага Сцяга і іншымі ордэнамі і медалямі.
18 верасня нарадзіўся Сыдзько Міхаіл Пятровіч (18.09.1906, в. Сініцкае Поле Лельчыцкага раёна – 30.04.1983). Герой Савецкага Саюза (1945). Ганаровы грамадзянін г.п. Лельчыцы (1979). Яго імем названы вуліцы ў Рэчыцы і Лельчыцах, матэрыялы аб ім зберагаюцца ў Рэчыцкім краязнаўчым музеі.
20 верасня нарадзіўся Барташоў Макар Уласавіч (20.09.1909, г. Жлобін – 7.02.1948). Герой Савецкага Саюза (1945). Загінуў пры выкананні службовых абавязкаў. Яго імем названа вуліца ў Жлобіне, устаноўлена мемарыяльная дошка.
26 верасня нарадзіўся Пенязькоў Дзмітрый Нікандравіч (26.09.1922, г. Гомель – 3.11.2002). Герой Савецкага Саюза (1945). Ганаровы грамадзянін г. Гомеля (2002). Узнагароджаны ордэнамі Леніна, Айчыннай вайны 1-й ступені, Айчыннай вайны 2-й ступені, Чырвонай Зоркі, медалямі. Яго імя прысвоена СШ № 3 г. Гомеля, на будынку якой усталявана мемарыяльная дошка. Яго імем названа вуліца ў Гомелі.
26 верасня нарадзіўся Семянцоў Міхаіл Іванавіч (26.09.1917, пас. Ільіч Гомельскага раёна – 12.02.1945). Герой Савецкага Саюза (1943). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Да ліпеня 1943 г. зрабіў 270 баявых вылетаў, удзельнічаў у 69 паветраных баях, двойчы тараніў варожыя самалёты, загінуў у баі. Узнагароджаны ордэнам Леніна і медалём “Залатая Зорка”, двума ордэнамі Чырвонага Сцяга, ордэнам Аляксандра Неўскага, ордэнам Чырвонай Зоркі, медалямі. На будынку абласной арганізацыі ДАСААФ у Гомелі ўсталявана мемарыяльная дошка, дзе змешчаны імёны Герояў Савецкага Саюза, былых навучэнцаў аэраклуба, у т.л. імя Семянцова М.І. Яго імем названа вуліца на радзіме ў пас. Ільіч.