Маршрутамі памяці: Героі Вялікай Перамогі

Люты

У гэтым годзе спаўняецца 75 гадоў з часу Вялікай Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мужнасць і патрыятызм сталі тымі непрыступнымі бастыёнамі, аб якія разбіваліся варожыя сілы. У памяці народа заўсёды застануцца імёны і подзвігі тых, хто змагаўся з фашысцкай навалай.

Данінай глыбокай павагі да нашых дзядоў і бацькоў, шчырай падзякай ветэранам з’яўляецца каляндар «Маршрутамі памяці: Героі Вялікай Перамогі». Гэты праект – не толькі кароткі аповед пра гераічныя чалавечыя лёсы, але і своеасаблівы запавет сягонняшнім і наступным пакаленням ад людзей, якія ведаюць сапраўдную цану крывёю здабытай Перамогі.

6 лютага нарадзіўся Гусараў Рыгор Андрэевіч  (6.02.1906, в. Старая Алешня Рагачоўскага раёна – 23.12.1943). Герой Савецкага Саюза (1944). У Рагачове  ў Піянерскім парку на Алеі Герояў яму ўстаноўлены памятны знак. Загінуў пры вызваленні  Чаркаскай вобласці, пахаваны ў брацкай магіле ў с. Белазер’е Чаркаскага раёна. У с. Назарава Чаркаскай вобласці ў яго гонар названа вуліца і ўстаноўлена мемарыяльная дошка.

10 лютага нарадзіўся Крэмер Сямён Давыдавіч (10.02.1900, г. Гомель – 4.02.1991). Герой Савецкага Саюза (1944). Генерал-маёр танкавых войскаў (1944). Ганаровы грамадзянін г. Маладзечна Мінскай вобласці. Узнагароджаны двума ордэнамі Леніна, трыма ордэнамі Чырвонага Сцяга, ордэнамі Айчыннай вайны I і II ступеняў, медалямі.

11 лютага нарадзіўся Ісакаў Георгій Пятровіч (11.02.1896, в. Вялікая Крушынаўка Рагачоўскага  раёна – 4.02.1961). Герой Савецкага Саюза (1943). Генерал-маёр (1943). У Рагачове ў Піянерскім парку на Алеі Герояў яму ўстаноўлены памятны знак. Узнагароджаны ордэнам Леніна і медалём «Залатая Зорка», двума ордэнамі Чырвонага Сцяга, ордэнамі Суворава II ступені, Чырвонай Зоркі, медалямі.
15 лютага нарадзіўся Осіпаў Кірыл Нічыпаравіч (15.02.1907, в. Збароў Рагачоўскага раёна – 16.08.1975). Герой Савецкага Саюза (1941). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Узнагароджаны ордэнам Леніна і медалём «Залатая Зорка», двума ордэнамі Чырвонага Сцяга, ордэнамі Аляксандра Неўскага, Айчыннай вайны I ступені, Чырвонай Зоркі. Яго імем названа вуліца ў Гомелі. У Рагачове ўстаноўлены памятны знак на Алеі Герояў.
15 лютага нарадзіўся Мацапура Сяргей Сцяпанавіч (15.02.1919, в. Гдзень Брагінскага раёна – 17.03.1998). Герой Савецкага Саюза (1945). Вызначыўся пры вызваленні Польшчы. Яго імем названа вуліца на радзіме – у в. Гдзень. Узнагароджаны медалём «Залатая Зорка», ордэнам Леніна, ордэнам Айчыннай вайны I ступені, ордэнам Чырвонай Зоркі, медалямі. З 1965 г. жыў у Маскве.
18 лютага нарадзіўся Церашкоў Аляксей Дзмітрыевіч (18.02.1893, в. Карма Добрушскага раёна – 18.03.1960). Герой Савецкага Саюза (1945). Генерал-лейтэнант (1945). Удзельнік Першай сусветнай і Грамадзянскай войнаў, баёў на рацэ Халхін-Гол (1939), вайны ў Іспаніі (1936-1939), Вялікай Айчыннай вайны. Корпус пад камандаваннем А. Д. Церашкова вызначыўся пры фарсіраванні р. Вірта, за 15 дзён прайшоў з баямі 400 км па тэрыторыі Германіі. З 1953 г. у адстаўцы. Узнагароджаны медалём «Залатая Зорка», двума ордэнамі Леніна, чатырма ордэнамі Чырвонага Сцяга, ордэнам Суворава II ступені, ордэнам Кутузава II ступені, медалямі. Яго імем названы вуліцы ў Добрушы і на радзіме – ў в. Карма. У Ніжнім Ноўгарадзе на доме, дзе ён жыў (вул. Бялінскага, 106б), усталявана мемарыяльная дошка.
18 лютага нарадзіўся Церашкоў Аляксей Дзмітрыевіч (18.02.1893, в. Карма Добрушскага раёна – 18.03.1960). Герой Савецкага Саюза (1945). Генерал-лейтэнант (1945). Удзельнік Першай сусветнай і Грамадзянскай войнаў, баёў на рацэ Халхін-Гол (1939), вайны ў Іспаніі (1936-1939), Вялікай Айчыннай вайны. Корпус пад камандаваннем А. Д. Церашкова вызначыўся пры фарсіраванні р. Вірта, за 15 дзён прайшоў з баямі 400 км па тэрыторыі Германіі. З 1953 г. у адстаўцы. Узнагароджаны медалём «Залатая Зорка», двума ордэнамі Леніна, чатырма ордэнамі Чырвонага Сцяга, ордэнам Суворава II ступені, ордэнам Кутузава II ступені, медалямі. Яго імем названы вуліцы ў Добрушы і на радзіме – ў в. Карма. У Ніжнім Ноўгарадзе на доме, дзе ён жыў (вул. Бялінскага, 106б), усталявана мемарыяльная дошка.
22 лютага нарадзіўся Алісейка Уладзімір Цітавіч (22.02.1921, в. Косетаў Калінкавіцкага раёна  –  9.05.1981). Герой  Савецкага Саюза (1944). Узнагароджаны ордэнам  Леніна і медалём «Залатая Зорка», двума ордэнамі Чырвонай Зоркі, медалямі. Матэрыялы аб ім захоўваюцца ў гісторыка-краязнаўчым музеі в. Ліпава Калінкавіцкага раёна.
25 лютага нарадзіўся Ліпуноў Аляксандр Якаўлевіч (25.02.1906, в. Хвойня  Петрыкаўскага раёна – 21.08.1962). Герой Савецкага Саюза (1945). Удзельнік баёў пад Масквой і Курскам. Узнагароджаны ордэнам Леніна і медалём «Залатая Зорка», ордэнамі Чырвонага Сцяга, Айчыннай вайны II  ступені, Чырвонай Зоркі  і  Славы III ступені, шматлікімі  медалямі.  Яго імем названа вуліца ў Петрыкаве. На радзіме ўстаноўлены абеліск, у Бабруйску на Алеі Герояў устаноўлена стэла.
25 лютага нарадзіўся Кляшчоў Аляксей Яфімавіч (25.02.1905, в. Міхнавічы Калінкавіцкага раёна – 13.12.1968). Герой Савецкага Саюза (1944). Партыйны і дзяржаўны дзеяч, адзін з кіраўнікоў партызанскага руху на Піншчыне ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Генерал-маёр (1943). Пахаваны ў Маскве на Навадзевічых могілках, дзе яму ўстаноўлены помнік. Узнагароджаны трыма ордэнамі Леніна, ордэнам Чырвонага Сцяга, ордэнам Айчыннай вайны I ступені, медалямі. Яго імем названа вуліца ў Полацку.