Маршрутамі памяці: Героі Вялікай Перамогі

Красавік

У красавіку нарадзіўся Байкоў Мікалай Сафронавіч (красавік, 1915; па іншых крыніцах 1920, в. Покаць Чачэрскага раёна – 3.10.1943, прапаў без вестак). Герой Савецкага Саюза (1943). Вызначыўся пры вызваленні Брагінскага раёна.

3 красавіка нарадзіўся Філіпенка Аляксей Афанасьевіч (3.04.1925, в. Бабічы Чачэрскага раёна – 21.08. 1957). Поўны кавалер ордэна Славы. Удзельнік вызвалення Рагачоўскага раёна ў час Вялікай Айчыннай вайны. Пасля вайны жыў і працаваў у Калінінградзе.

4 красавіка нарадзіўся Дзякаў Іосіф Іванавіч (Дьяков; 4.04.1903, г. Гомель – 11.01.1984). Герой Савецкага Саюза (1945). Удзельнік Грамадзянскай і Вялікай Айчыннай войнаў. Вызначыўся пры вызваленні Беларусі. Узнагароджаны медалём «Залатая Зорка», ордэнам Леніна, ордэнам Айчыннай вайны 1 ступені, ордэнам Айчыннай вайны 2 ступені, двума ордэнамі Чырвонай Зоркі, медалямі.

8 красавіка нарадзіўся Драздоў Іван Гаўрылавіч (8.04.1922, в. Здудзічы Светлагорскага раёна – 21.04.1995). Удзельнік парада Перамогі 24 чэрвеня 1945 г. у Маскве на Чырвонай плошчы ў складзе зводнага палка 1-га Прыбалтыйскага фронту. Узнагароджаны трыма ордэнамі, у т.л. ордэнам Славы III ступені.

16 красавіка нарадзіўся Барысаў Міхаіл Уладзіміравіч (16.04.1923, в. Нароўшчына Мазырскага раёна – 16.04.2012). Герой Савецкага Саюза (1945). Ганаровы грамадзянін гарадоў Мазыра (1982) і Ялты. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Зрабіў 47 баявых вылетаў, патапіў 9 і пашкодзіў 2 варожыя транспарты, патапіў нямецкі лінкор «Шлезвіг-Гольштэйн». Узнагароджаны медалём «Залатая Зорка», ордэнам Леніна, чатырма ордэнамі Чырвонага Сцяга, ордэнам Айчыннай вайны 1 ступені, двума ордэнамі Чырвонай Зоркі, медалямі.

20 красавіка нарадзіўся Анішчанка Сяргей Пятровіч (20.04.1923, в. Сцяпы Жлобінскага раёна – 31.07.1944). Герой Савецкага Саюза (1945). Удзельнік партызанскага руху ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Вызначыўся пры фарсіраванні р. Друць. Загінуў у баі пры вызваленні Польшчы. Узнагароджаны ордэнам Леніна і медалём «Залатая Зорка». Яго імем названа Шчадрынская школа Жлобінскага раёна, у якой ён вучыўся, вуліца ў в. Сцяпы, дзе яму ўстаноўлены помнік. У Жлобіне на Алеі герояў яму ўстаноўлены памятны знак.
20 красавіка нарадзіўся Малышаў Фёдар Аляксеевіч (20.04.1914, в. Заполле Петрыкаўскага раёна – 1.05.2005). Герой Савецкага Саюза (1944). Узнагароджаны ордэнамі Леніна, Чырвонага Сцяга, «Знак Пашаны». У Мінску на доме, дзе ён жыў, устаноўлена мемарыяльная дошка.
22 красавіка нарадзіўся Мінін Якаў Кірэевіч (22.04.1922, в. Шарсцін Веткаўскага раёна – 15.06.1985). Лётчык-штурмавік, Герой Савецкага Саюза (1944). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. У 1960 годзе ў складзе экіпажа самалёта ТУ-104Е ўстанавіў 6 сусветных рэкордаў. Узнагароджаны ордэнамі Леніна, Чырвонага Сцяга, Працоўнага Чырвонага Сцяга, Чырвонай Зоркі, «Знак Пашаны», двума ордэнамі Айчыннай вайны 1-й ступені, медалямі.
23 красавіка нарадзіўся Ксяндзоў Рыгор Васільевіч (23.04.1916, в. Рэчкі  Веткаўскага раёна – 1.11.2006). Герой Савецкага Саюза (1946). Удзельнік абароны Масквы, Сталінградскай бітвы, прарыву блакады Ленінграда. Зрабіў 255 баявых вылетаў, з якіх 24 да партызанаў Беларусі. Узнагароджаны ордэнам Леніна і медалём Залатая Зорка, трыма ордэнамі Чырвонага Сцяга, ордэнам Айчыннай вайны I ступені, двума ордэнамі Чырвонай Зоркі, шматлікімі медалямі.