Маршрутамі памяці: Героі Вялікай Перамогі

Жнівень

У жніўні нарадзіўся Барадзін Цімафей Сцяпанавіч (жнівень, 1917, Гомель – 20.06.1942). Адзін з арганізатараў і кіраўнікоў Гомельскага патрыятычнага падполля ў час Вялікай Айчыннай вайны. Герой Савецкага Саюза (1965). У маі 1942 г. арыштаваны фашыстамі і пасля катаванняў расстраляны. Яго імем названа вуліца ў Гомелі. На будынку фабрыкі «Палесдрук», на дамах, дзе былі явачныя кватэры падпольшчыкаў, устаноўлены мемарыяльныя дошкі.

У жніўні нарадзіўся Кавалёў Мікалай Кузьміч (жнівень, 1918, в. Селівонаўка Жлобінскага раёна – 17.03.1945). Герой Савецкага Саюза (1945). Загінуў у баі, пахаваны ў г. Баграціёнаўск Калінінградскай вобласці РФ. Узнагароджаны медалём «Залатая Зорка», ордэнам Леніна, ордэнам Чырвонага Сцяга, ордэнамі Айчыннай вайны 1 і 2 ступеняў, медалямі, у т.л. «За адвагу». Яго імем названа вуліца ў Жлобіне і на Алеі Герояў усталяваны памятны знак.

5 жніўня нарадзіўся Батракоў Міхаіл Рыгоравіч (5.08.1922, в. Радуга Веткаўскага раёна – 16.01.1945). Герой Савецкага Саюза (1945). Узнагароджаны ордэнам Леніна і медалём «Залатая Зорка», ордэнам Аляксандра Неўскага, ордэнам Айчыннай вайны I ступені, двума ордэнамі Чырвонай Зоркі. Яго імем названы вуліцы ў г. Ветка і на радзіме ў в. Радуга.

7 жніўня нарадзіўся Марчанка Уладзімір Мікітавіч (7.08.1915, в. Губарэвічы Хойніцкага раёна – май,1945). Поўны кавалер ордэна Славы. Вызначыўся ў баі на рацэ Одэр, дзе быў цяжка паранены. Узнагароджаны ордэнамі Славы 1, 2 і 3 ступеняў, медалём «За отвагу».

15 жніўня нарадзіўся Калеснікаў Віталь Міхайлавіч (15.08.1922, г. Рагачоў – 27.11. 1964). Герой Савецкага Саюза (1944). Удзельнік абарончых баёў у Беларусі, Курскай бітвы. Вызваляў Беларусь, Украіну. Узнагароджаны ордэнам Леніна і медалём «Залатая Зорка», ордэнамі Чырвонага Сцяга, Аляксандра Неўскага, Айчыннай вайны I ступені, Чырвонай Зоркі, медалямі. Яго імем названа сярэдняя школа № 2 і вуліца ў Рагачове. Яму ўстаноўлены памятная пліта ля падножжа помніка на брацкай магіле на вуліцы Леніна і памятны знак на Алеі Герояў у Рагачове.

18 жніўня нарадзіўся Каплан Лазар Майсеевіч (18.08.1917  (па іншых крыніцах 18.07.1917), в. Скароднае Ельскага раёна – 10.06.1994). Герой Савецкага Саюза (1945). Удзельнік савецка-фінляндскай і Вялікай Айчыннай войнаў. Узнагароджаны ордэнам Леніна і медалём «Залатая Зорка», трыма ордэнамі Чырвонага Сцяга, двума ордэнамі Айчыннай вайны 1-й ступені, ордэнам Чырвонай Зоркі, медалямі. На радзіме, на будынку Скараднянскай школы (2009) і ў Варонежы, на доме, дзе ён жыў, усталяваны мемарыяльныя дошкі.

 

24 ліпеня нарадзіўся Бярнацкі Дзмітрый Васільевіч (па іншых крыніцах Бернадский; 24.07.1912, г.п. Стрэшын Жлобінскага раёна – 23.01.1945). Герой Савецкага Саюза (1945). У Жлобіне на Алеі Герояў яму ўстаноўлены памятны знак.

26 жніўня нарадзіўся Маджар Уладзімір Раманавіч (26.08.1921, в. Крукавічы Калінкавіцкага раёна – 3.07.1985). Поўны кавалер ордэна Славы. Яго імя носіць пярвічная арганізацыя грамадскага  аб’яднання БРСМ установы адукацыі «Крукавіцкі дзіцячы сад-сярэдняя школа» Калінкавіцкага раёна.

.

 

28 ліпеня нарадзіўся Самбук Іван Елісеевіч (28.07.1919, в. Рог Петрыкаўскага раёна – 27.05.1979). Герой Савецкага Саюза (1943). Узнагароджаны ордэнам Леніна, медалём «Залатая Зорка», двума ордэнамі Чырвонай Зоркі, медалямі.