Маршрутамі памяці: Героі Вялікай Перамогі

Кастрычнік

2 кастрычніка нарадзіўся Белавусаў Андрэй Мінавіч (2.10.1906, в. Ходасавічы Рагачоўскага раёна – 18.11.1976). Поўны кавалер ордэна Славы. У Рагачове ў Піянерскім парку на  Алеі Герояў яму ўстаноўлены памятны знак.
5 кастрычніка нарадзіўся Самусеў Андрэй Фёдаравіч (5.10.1908, в. Высокае Рагачоўскага раёна – 8.05.1965). Герой Савецкага Саюза (1943). Вызначыўся ў кастрычніку 1943 г. пры вызваленні Лоеўскага раёна. Узнагароджаны медалём “Залатая Зорка”, ордэнам Леніна, ордэнам Чырвонай Зоркі, медалямі. У Рагачове на Алеі Герояў устаноўлены памятны знак.
9 кастрычніка нарадзіўся Зайцаў Іван Сцяпанавіч (9.10.1926, в. Чонкі Гомельскага раёна – 16.04.1945). Герой Савецкага Саюза (1945). У баях на тэрыторыі Германіі цяжка паранены, закрыў сваім целам амбразуру фашысцкага дзота. Яго імем названы вуліцы ў Гомелі і в. Чонкі Гомельскага раёна, на будынку вучылішча, дзе ў 1940 г. вучыўся І.С. Зайцаў, устаноўлена мемарыяльная дошка.
14 кастрычніка нарадзіўся Кастрама Аляксандр Якаўлевіч (14.10.1921, в. Валадарск Рэчыцкага раёна – 13.02.1993). Поўны кавалер ордэна Славы. Удзельнік вызвалення г.п. Парычы Светлагорскага раёна.
15 кастрычніка нарадзіўся Буйневіч Павел Мікалаевіч (15.10.1912, в. Новыя Грамыкі Веткаўскага раёна – 14.03.1995). Герой Савецкага Саюза (1945). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Узнагароджаны ордэнам Леніна і медалём “Залатая Зорка”, двума ордэнамі Айчыннай вайны 1-й ступені, ордэнам Айчыннай вайны 2-й ступені, ордэнам Чырвонай Зоркі, ордэнам Славы 3-й ступені, 15 медалямі. Ганаровы грамадзянін г. Веткі. У Гомелі, на доме, дзе ён жыў, усталявана мемарыяльная дошка.
16 кастрычніка нарадзіўся Быкаў Міхаіл Сямёнавіч (16.10.1922, г. Жлобін – 30.04.1991). Герой Савецкага Саюза (1945). Узнагароджаны ордэнам Леніна і медалём “Залатая Зорка”, трыма ордэнамі Чырвонай Зоркі, ордэнам Айчыннай вайны II ступені, ордэнам Аляксандра Неўскага, медалямі. Пасля вайны жыў у Бабруйску. Ганаровы грамадзянін Бабруйска (1985). На Алеях Герояў устаноўлены памятны знак у Жлобіне і стэла ў Бабруйску.
17 кастрычніка нарадзіўся Рогаў Міхаіл Сафронавіч (17.10.1916, в. Верхняя Алба Жлобінскага раёна – 25.10.1944). Герой Савецкага Саюза. Загінуў пры вызваленні Венгрыі. Узнагароджаны ордэнам Леніна (пасмяротна). На радзіме ў в. Верхняя Алба яго імя прысвоена сярэдняй школе (1964), на будынку якой устаноўлена мемарыяльная дошка.
17 кастрычніка нарадзіўся Куркевіч Карл Станіслававіч (17.10.1926, г. Мазыр – 19.03.2002). Поўны кавлер ордэна Славы. Удзельнічаў у вызваленні Беларусі і Польшчы, Берлінскай аперацыі. Узнагароджаны ордэнамі Кастрычніцкай рэвалюцыі, Славы 1-й, 2-й и 3-й ступені, Айчыннай вайны1-й ступені, медалямі.
18 кастрычніка нарадзіўся Цімашэнка Іван Архіпавіч (Тимошенко; 18.10.1924. в. Навінкі Калінкавіцкага раёна – 12.02.1999). Поўны кавалер ордэна Славы. Узнагароджаны ордэнам Славы 1, 2, 3 ступеняў, ордэнам Айчыннай вайны, ордэнам Чырвонай Зоркі, ордэнам Зоркі Народнай Рэспублікі Румынія.
20 кастрычніка нарадзіўся Кароль Рыгор Якаўлевіч (20.10.1922, в. Турок Петрыкаўскага раёна – 7.05.1985). Поўны кавалер ордэн Славы. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Ваяваў на Курскай дузе, у Прыбалтыцы, Польшчы, Германіі. Узнагароджаны ордэнамі Славы 1-й, 2-й і 3-й ступеняў, Айчыннай вайны 1-й і 2-й ступеняў, Чырвонай Зоркі, медалямі.
23 кастрычніка нарадзіўся Траццякоў Якаў Адамавіч (23.10.1916, в. Зябраўка Гомельскага раёна – 4.12.1985). Поўны кавалер ордэна Славы. Вызначыўся ў баі за в. Казловічы Калінкавіцкага раёна. Узнагароджаны ордэнамі Кастрычніцкай рэвалюцыі, Славы 1-й, 2-й і 3-й ступені, Айчыннай вайны 1-й ступені, Чырвонай Зоркі, медалямі.
25 кастрычніка нарадзіўся Катлавец Міхаіл Паўлавіч (25.10.1914, в. Лешня Мазырскага раёна – 6.10.1944). Герой Савецкага Саюза (1945). Загінуў у баі. Пахаваны ў брацкай магіле ў г. Ціраспаль (Малдова). Яго імем названы вуліцы ў Ціраспалі, Кішынёве, Мазыры і в. Лешня, на будынку школы, дзе ён вучыўся, устаноўлена мемарыяльная дошка. Узнагароджаны ордэнам Леніна, двума ордэнамі Чырвонага Сцяга, Айчыннай вайны 1-й ступені, Аляксандра Неўскага, медалямі.
28 кастрычніка нарадзіўся Каўшароў Іван Акімавіч  (28.10.1911, в. Глыбоцкае Гомельскага раёна – 21.02.1998). Герой Савецкага Саюза (1941). Удзельнічаў у баях на Халхін-Голе і савецка-фінлядскай вайне. На фронце з пачатку Вялікай Айчыннай вайны. Да снежня 1941 г. здзейсніў 99  баявых вылетаў, за час вайны – 157. Узнагароджаны ордэнам Леніна, медалём “Залатая Зорка”, ордэнам Чырвонага Сцяга, двума ордэнамі Айчыннай вайны 1-й ступені, двума ордэнамі Чырвонай Зоркі, медалямі. Ганаровы грамадзянін г. Ціхвін Ленінградскай вобласці (РФ).
31 кастрычніка нарадзіўся Царыкаў Барыс Андрэевіч (31.10.1926, г. Гомель – 13.11.1943). Герой Савецкага Саюза (1943). Удзельнік вызвалення Гомельшчыны. Загінуў у баі, пахаваны ў Лоеве ў брацкай магіле. Яго імем названы вуліцы ў Гомелі і Лоеве. У в. Зябраўка Гомельскага раёна ўстаноўлены помнік.
31 кастрычніка нарадзіўся Марозаў Дзмітрый Кузьміч (31.10.1912, в. Казіміраўка Лоеўскага раёна – 5.01.1981). Герой Савецкага Саюза (1945). Узнагароджаны ордэнам Леніна і медалём “Залатая Зорка”, чатырма ордэнамі Чырвонага Сцяга, ордэнам Аляксандра Неўскага, ордэнам Айчыннай вайны I ступені, ордэнам Чырвонай Зоркі, медалямі. На Алеі Герояў у г.п. Лоеў устаноўлены помнік. Яго імем названы вуліцы ў г. Мядзел і г. Феадосія (РФ).