Гаворыць сэрца роднай мовай
21 лютага кожны народ адзначае Міжнародны дзень роднай мовы, які быў абвешчаны 17 лістапада 1999 года рашэннем ЮНЕСКА з мэтай абароны моўнай і культурнай разнастайнасці, а таксама дзеля захавання моў, якія апынуліся на парозе знікнення.
У гэты дзень аддзел абслугоўвання вучняў 6–9 класаў запрасіў сваіх чытачоў на літаратурнае падарожжа «Гаворыць сэрца роднай мовай», каб яшчэ раз засяродзіць увагу нас, беларусаў, да роднага слова.
Бібліятэкар пазнаёміла вучняў з гісторыяй свята, з традыцыямі і звычаямі беларускага народа. Гучалі выказванні знакамітых беларускіх пісьменнікаў і паэтаў пра цудоўную, беларускую мову. Вучні чыталі вершы, прымалі актыўны ўдзел у конкурсах «Лесвіца», «Любімыя і вядомыя», «Рыфмоўкі», «Хто больш?», «Адным словам» і інш. Шмат шчырых слоў выказалі ўдзельнікі мерапрыемства пра сваю родную беларускую мову, пра яе багацце і прыгажосць.
У чытальнай зале была аформлена кніжна-ілюстраваная выстава «Роднай мовы гук чароўны».