Ведай мову сваю, беларус!

Сто гадоў шукай другой красы,
А тым больш, што свет зусім не вузкі,
Ды калі ты не бязродны сын,
Гавары са мной па-беларуску.
Я. Янішчыц

21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы, устаноўлены ЮНЭСКА ў 1999 годзе з мэтай спрыяць моўнай і культурнай разнастайнасці ды шматмоўю.

21 лютага быў абраны таму, што ў гэты дзень у 1952 годзе загінулі пяць студэнтаў, якія змагаліся за наданне мове бангла статуса дзяржаўнай у тагачасным Пакістане, усходняя частка якога пазней стала незалежнай дзяржавай Бангладэш.

У бібліятэцы было арганізавана літаратурнае падарожжа «Ведай мову сваю, беларус!», прымеркаванае да гэтай даты. Кемлівыя знаўцы роднай мовы мелі магчымасць прыняць удзел у інтэлектуальна-пазнавальным моўным турніры «У родным слове – цэлы свет». Гульня праходзіла ў вострай і напружанай барацьбе. Пытанні былі дастаткова складаныя, але прысутныя працавалі дружна і зладжана. Нягледзячы на тое, што ў гульні былі і пераможцы, і пераможаныя, усе засталіся задаволены гульнёй.

Напрыканцы мерапрыемства вучні пазнаёміліся з выставай «Скарбонка мудрасці», дзе былі прадстаўлены артыкулы, кнігі, перыядычныя выданні, якія прапагандуюць беларускую спадчыну, роднае слова і мову.

Поделиться:

Читайте также: