Слова маюць экспанаты

Iван Пятровіч Шамякін – народны пісьменнік Беларусі, адзін з класікаў айчыннай літаратуры, творы якога перакладаліся больш чым на 30 моў свету. Усе самыя важныя падзеі, што адбываліся ў савецкай краіне на працягу амаль шасці дзесяцігоддзяў, знайшлі адлюстраванне ў яго аповесцях і раманах. Іван Пятровіч вёў актыўную грамадскую дзейнасць. Доўгія гады займаў адказныя пасады ў апараце Саюза пісьменнікаў БССР, у тым ліку пасаду першага намесніка старшыні і першага сакратара праўлення. У 1980-я гады І. Шамякін стаў галоўным рэдактарам выдавецтва «Беларуская Савецкая Энцыклапедыя імя П. Броўкі». Ён таксама займаў шэраг дзяржаўных пасад: выбіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР і СССР, даволі працяглы час быў старшынёй Вярхоўнага Савета БССР. Яму пашчасціла сустракацца з Якубам Коласам і М. Лыньковым, працаваць з П. Броўкам і Максімам Танкам, сябраваць з І. Мележам і А. Макаёнкам.

Унікальную магчымасць адчуць дух мінулай эпохі, зразумець, чым жыла краіна і беларуская літаратура ў 70-я гады XX стагоддзя дазваляюць дакументы, якія захаваліся ў архівах пісьменнікаў. Так, напрыклад, у Літаратурным музеі захоўваецца запрашэнне на прыём у Дубовы зал Цэнтральнага Дома літаратараў з нагоды 100-гадовага юбілею класіка украінскай літаратуры Лесі Украінкі.

Поделиться:

Читайте также: