Аўтограф Петруся Броўкі

У Літаратурным музеі пісьменнікаў Гомельшчыны захоўваюцца кнігі з унікальнымі дароўнымі надпісамі – аўтографы таварышаў і настаўнікаў маладосці,  вядомых творцаў, сяброў і паплечнікаў. Яны ўводзяць у сяброўскае і творчае кола пісьменніка. Захаваўся аўтограф Петруся Броўкі: «Дарагому Івану Пятровічу Шамякіну. Пра часы даўнія, незабыўныя. Пятрусь Броўка. Лістапад, 1974 г.».

Поделиться:

Читайте также: