Унікальны фотаздымак
У Мемарыяльнай зале народнага пісьменніка Беларусі Андрэя Макаёнка Гомельскай абласной бібліятэкі захоўваецца ўнікальны фотаздымак. На ім – непаўторны Андрэй Міронаў – Швед у п’есе «Таблетку пад язык» А. Я. Макаёнка – і Анатоль Папанаў – Цыбулька там жа.
Фота атрымана ў дар ад Маскоўскага тэатра сатыры. Раней нідзе не публікавалася.