Прывітальны адрас з нагоды юбілею Івана Якаўлевіча Навуменкі

16 лютага спаўняецца 95 год з дня нараджэння вядомага беларускага пісьменніка Івана Якаўлевіча Навуменкі. Народны пісьменнік Беларусі, лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола, Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Якуба Коласа, Заслужаны дзеяч навукі Беларусі, акадэмік АН Беларусі. Ім было апублікавана каля 200 навуковых работ, у тым ліку 10 манаграфій.

Іван Якаўлевіч Навуменка нарадзіўся ў г. Васілевічы Рэчыцкага раёна Гомельскай вобласці ў сям’і чыгуначніка. Жыццёвай школай будучага пісьменніка стала вайна з яе жорсткім, суровым вопытам. Горыч гэтай вялікай усенароднай драмы ён зведаў спаўна. Таму зусім невыпадкова тэма вайны ў яго творчасці стала галоўнай. Пачатку Вялікай Айчыннай вайны і перыяду разгортвання партызанскага руху на Беларусі прысвечана трылогія «Сасна пры дарозе», «Вецер у соснах», «Сорак трэці». Сам аўтар назваў яе творам аб акупацыі.

Звыш пяцідзесяці гадоў рупліва працаваў Іван Навуменка на ніве роднай літаратуры. За гэты час ён узбагаціў айчыннае пісьменства мужнымі і гераічнымі характарамі сваіх персанажаў.

На Гомельшчыне шануюць памяць свайго слыннага земляка, вывучаюць і прапагандуюць яго творчасць. Раз у два гады Гомельская абласная бібліятэка сумесна з Гомельскім дзяржаўным універсітэтам імя Францыска Скарыны праводзіць Міжнародныя навуковыя чытанні, прысвечаныя Івану Якаўлевічу Навуменку.

У Гомельскай абласной бібліятэцы створана музейная экспазіцыя, якая ўтрымлівае мноства цікавых экспанатаў. Сярод іх – асабістыя рэчы пісьменніка, фатаграфіі, сувеніры, запісная кніжка, рукапісы апавяданняў «Лясгас» і «Гуля», попельніца, якую ён атрымаў з рук Прэзідэнта падчас уручэння медаля  Францыска Скарыны і многае іншае. Ёсць і тыя матэрыялы, якія не ўвайшлі ў экспазіцыю, але не менш цікавыя. Прапануем вашай увазе адзін з такіх.

Поделиться:

Читайте также: