Ліст да Івана Мележа

8 лютага нарадзіўся Іван Паўлавіч Мележ, народны пісьменнік БССР, лаўрэат Ленінскай прэміі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР імя Якуба Коласа, лаўрэат Літаратурнай прэміі імя Якуба Коласа.  Напэўна, не знойдзеш сёння ў Беларусі чалавека, які б не ведаў яго імя. Яго творчасць вывучаюць у школах, сярэдніх спецыяльных і вышэйшых навучальных установах. На кнігах пісьменніка вырасла не адно пакаленне.

У Літаратурным музеі  Гомельскай абласной бібліятэкі створана музейная экспазіцыя, прысвечаная нашаму знакамітаму земляку. Сярод прадстаўленых матэрыялаў шмат цікавых экспанатаў. Напрыклад, заліковая кніжка студэнта БДУ Івана Мележа, датаваная 1943-1944 гадамі, або друкаваная машынка пісьменніка на якой набіраліся асобныя главы з «Палескай хронікі». Аб папулярнасці твораў Івана Мележа сведчыць ліст з Ленінграда ад Віктара Фёдаравіча Каралёва, удзельніка Вялікай Айчыннай вайны, з просьбай даслаць раман «Мінскі напрамак» з аўтографам аўтара.

Поделиться:

Читайте также: