Акцыя «Чытаем разам»

21 лютага ў аддзеле краязнаўства адбылася акцыя «Чытаем разам», прымеркаваная да Міжнароднага дня роднай мовы. У акцыі прымалі ўдзел вучні сярэдняй школы № 11 горада Гомеля, а таксама член Саюза пісьменнікаў Беларусі, член Саюза тэатральных дзеячоў, лаўрэат прэміі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі ў галіне літаратуры, лаўрэат Нацыянальнай прэміі па літаратуры ў галіне драматургіі, лаўрэат прэміі Саюза беларускіх журналістаў і міжнароднай прэміі «Дружба», пераможца літаратурнага конкурсу часопіса «Вясёлка» – Васіль Юр’евіч Ткачоў.

Яны прачыталі вытрымкі з выдатных твораў народных пісьменнікаў Беларусі І. Шамякіна, І. Навуменкі, І. Мележа, А. Макаёнка. Акцыя была дапоўнена літаратурнай віктарынай па творчасці нашых слынных землякоў і дэманстрацыяй урыўка з кінафільма Віктара Турава «Людзі на балоце».

Поделиться:

Читайте также: