Новая старонка праекта «Imaginarium»

Праект «Imaginarium», распрацаваны аддзелам літаратуры на замежных мовах сумесна з Гомельскім Дзіцячым домам, ставіць сваей мэтай развіццё творчых здольнасцей дзяцей, пашырэнне кругагляду,  стымуляванне да вывучэння англійскай мовы, а галоўнае – дапамагчы дзецям з няпростым лёсам знайсці свой уласны шлях у жыцці і стаць на гэтым шляху паспяховымі.

Прапануем адкрыць разам з намі новую старонку IMAGINARIUM’а – праект «Sing with USA» («Спяваем разам з Амерыкай»), з дапамогай якога нашы юныя сябры – выхаванцы Гомельскага Дзіцячага дома –  бліжэй пазнаёмяцца з амерыканскай музычнай культурай, не забываючы пра родную.

Праект задуманы, у першую чаргу, каб выявіць музычных, таленавітых дзяцей і дапамагчы ім рэалізавацца. Спяваць нашы ўдзельнікі будуць на англійскай і беларускай мовах (пераклад амерыканскіх тэкстаў на родную мову робіць М. Скінціян).

17 кастрычніка споўнілася 45 гадоў Маршалу Брусу Мэтэрсу ІІІ, больш вядомаму пад псеўданімам Eminem. Напэўна, не знойдзецца на свеце чалавека, які б не чуў гэтае імя. Маршал стаў голасам пакалення і кумірам мільёнаў людзей. Eminem – уладальнік 15-ці прэміяў «Грэмі» і аднаго «Оскара», адзін з самых вялікіх музыкантаў усіх часоў, па версіі часопіса «Rolling Stone». Менавіта ў яго дзень нараджэння абыўся запіс першага музычнага роліка «Sing with USA».

Урывак з супер-хіта Эмінэма «Stan» выканала Сепікава Аляксандра (14 гадоў), а на гітары ей акампанаваў Мікалай Скінціян.

Наперадзе – новыя музычныя адкрыцці!

Поделиться:

Читайте также: